(no subject)
Apr. 23rd, 2007 07:25 pm
РЫМІНАЛЬНАЯ СПРАВА СУПРАЦЬ МАЛАДОГА ФРОНТУ
4 лютага 2007 г. падчас Цэнтральнай Рады Маладога Фронту былі затрыманыя 28 рэгіянальных і менскіх лідэраў моладзевага нацыянальнага руху. У гэты ж дзень КДБ распачаў крымінальную справу ,паводле 193-1 КК РБ, супраць лідэраў менскага Маладога Фронту, Зьмітра Хведарука й Алега Корбана.
4-га лютага на кватэрах Насты Палажанкі, Зьмітра Хведарука, Алега Корбана й Аляксея Янушэўскага адбыліся ператрусы. Маладафронтаўцы Зьміцер Хведарук і Алег Корбан трое сутак знаходзілі ў турме КДБ, пасьля чаго былі вызваленыя пад падпіскі зьяўляцца на допыты й выклікі ў пракуратуру. Пасьля некаторага часу справа была перададзеная ў галоўную пракуратуру Менску сьледчаму Сяргею Грахоўскаму. На працягу месяца па ўсёй краіне адбываліся допыты маладых людзей, якія праводзілі супрацоўнікі КДБ і раённых пракуратураў. Было дапытана каля некалькіх сотняў актывістаў. Пазьней ў стан падазраваных былі пераведзеныя сябры Маладога Фронту Наста Палажанка, Аляксей Янушэўскі й Барыс Гарэцкі. Пасьля гэтага празь некаторы час на кватэрах, дзе прапісаны й дзе практычна жыве Барыс Гарэцкі адбыліся ператрусы. У Сакавіку ўсім пяці падазраваным у “дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі” былі прад’яўленыя абвінавачваньні. 4-га красавіка крымінальна справа Маладога Фронту была перададзеная ў Савецкі суд беларускае сталіцы. Незаконнае судовае паседжаньне будзе весьці судзьдзя Аляксей Таманаў. Паводле 193 – 1 арт. КК РБ, маладафронтаўцам пагражае тэрмін да 2-х гадоў пазбаўленьня волі. Нагадаем, што па гэтым жа артыкуле быў пакараны на паўтары гады зьняволеньня ў мінулым годзе 25-ці гадовы лідэр Маладога Фронту, Зьміцер Дашкевіч.
ЗЬМІЦЕР ХВЕДАРУК
Нарадзіўся 5 сакавіка 1988 г. Скончыў гімназію № 11 г.Менску. Прафэсійна займаўся футболам. Граў за дублюючы склад футбольнага клюбу “Дарыда”, а таксама “Трактар” (сёньняшні "МТЗ - РІПА"). Цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай. Актыўны ўдзельнік вулічных акцыяў апазыцыі. Неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі КДБ, міліцыі й байцамі спэцназу. Шмат разоў адбываў шматлікія адміністратыўныя арышты за ўдзел у масавых акцыях. Трое сутак знаходзіўся ў турме КДБ. Пратэстант.
АЛЕГ КОРБАН
Нарадзіўся 4 лютага 1985 г. Скончыў сярэднюю школу № 22 г.Менску. Паступіў у Міжнародны гуманітарны эканамічны інстытут на юрыдычны факультэт. Выключаны з ВНУ за актыўны ўдзел у дзейнасьці Маладога Фронту, акцыях і мерапрыемствах беларускай апазыцыі. Цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай. Зьяўляецца сябрам Аб’ядананай Грамадзянскай Партыі, узначальвае структуру партыі Партызанскага раёна г.Менску. Працаваў шліфоўшчыкам на Менскім заводзе шасьцерняў, адкуль быў звольнены з-за ціску КДБ на вышэйшае кіраўніцтва прадпрыемства. Актыўны ўдзельнік вулічных акцыяў апазыцыі. Неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі КДБ, міліцыі й байцамі спэцназу. Шмат разоў адбываў шматлікія адміністратыўныя арышты за ўдзел у масавых акцыях. Трое сутак знаходзіўся ў турме КДБ. Праваслаўны.
НАСТА ПАЛАЖАНКА
Нарадзілася 2 жніўня 1990 г. Навучаецца ў 10-ай клясе сярэдняй школы № 73 з паглыбленым вывучэньнем нямецкай мовы г.Менску. Займалася музычнай творчасьцю. Грала ў беларускім патрыятычным гурце “Іншыя”. Цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай. Актыўна ўдзельнічае ў вулічных акцыях апазыцыі. Неаднаразова затрымлівалася супрацоўнікамі КДБ, міліцыі й байцамі спэцназу. Праваслаўная.
БАРЫС ГАРЭЦКІ
Нарадзіўся 13 верасьня 1987 г. Скончыў сярэднюю школу № 121 г.Менску. Паступіў у Менскі дзяржаўны палітэхнічны каледж на факультэт мікраэлектронікі. Выключаны з навучальнае ўстановы за актыўны ўдзел у дзейнасьці Маладога Фронту, акцыях і мерапрыемствах беларускай апазыцыі. Зараз зьяўляецца студэнтам Беластоцкага ўніверсітэта факультэта інфарматыкі. Цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай. Актыўны ўдзельнік вулічных акцыяў апазыцыі. Неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі КДБ, міліцыі й байцамі спэцназу. Шмат разоў адбываў шматлікія адміністратыўныя арышты за ўдзел у масавых акцыях. Пратэстант.
АЛЯКСЕЙ ЯНУШЭЎСКІ
Нарадзіўся 29 траўня 1987 г. Скончыў сярэднюю школу № 200 г. Менску. Паступіў у Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт на факультэт беларускай філялёгіі й культуры. Выключаны з ВНУ за актыўны ўдзел у дзейнасьці Маладога Фронту, акцыях і мерапрыемствах беларускай апазыцыі. Зараз зьяўляецца студэнтам Віленскага педагагічнага ўніверсітэта факультэта славістыкі. Цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай. Актыўны ўдзельнік вулічных акцыяў апазыцыі. Неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі КДБ, міліцыі й байцамі спэцназу. Грэка-каталік.